Літаратурны батл

У каледжы 14 красавіка 2016 года прайшло цудоўнае мерапрыемства”Літаратурны батл”, прысвечанае пісьменнікам-юбілярам 2016 года. Актыўны ўдзел прынялі групы 1 і 2 курсаў. Кожная група ярка і шматгранна прэзентавала любімага пісьменніка, творча і арыгінальна прадэманстравала любімыя творы. Усіх уразіла інсцыніроўка п’есы “Мікітаў лапаць” 13 групы, выкананне песень навучэнцамі 22 і 25 груп, творчае прадстаўленне біяграфіі Н. Гілевіча  12 групай, дэкламацыя вершаў 12, 23, 24 групамi.
На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі літаратурнага аб’яднання “Надзвінне”, якія пазнаёмілі навучэнцаў са сваей творчасцю. Балдоўскі М., Загурская Г., Еўдакімовіч І. прачыталі свае вершы і прэзентавалі зборнік твораў.
Ніводнага чалавека, прысутнага ў зале, не засталося раўнадушным да творчасці беларускіх пісьменнікаў. Выступаючыя даказалі, што  творы, створаныя мастакамі слова на беларускай мове, цікавыя, шматгранныя і  разнастайныя.