Падарожжа да вытокаў беларускай культуры

З нагоды Года культуры, юбілея каледжа 10 лістапада  сярод навучэнцаў 2 курса праведзены квэст “Знаўцы беларускай культуры”. Арганізатарамі мерапрыемства былі: выкладчык беларукай мовы і літаратуры Лісіца Н.М., педагог-арганізатар Зялёнка  І.Л., навучэнцы 32 групы. Натхнённа і эмацыянальна выконвалі ўдзельнікі мерапрыемства разнастайныя заданні на станцыях “Краязнаўчая”, “Гістарычная”, “Мастацкая”. Займальныя заданні, звязаныя з гісторыяй Беларусі, Полацка, каледжа, чакалі навучэнцаў на станцыі “Музейная”. Паспаборнічаць у сіле, спрыце ўдалося камандам у спартыўнай зале. У дэндрапарку развярнула актыўную дзейнасць станцыя “Экалагічная”. Паказаць веданне  беларускіх пісьменнікаў,    іх творчасці, а таксама раскрыць у сабе літаратурны талент навучэнцам давялося  пабываўшы на станцыі “Літаратурная”. Уменне карыстацца быбліятэчным фордам і арыентавацца ў ім удзельнікі паказалі наведаўшы станцыю “Бібліятэчная”. Успомніць беларускія нацынальныя танцы навучэнцам давялося на адной з самых вяселых станцый “Танцавальная”. На “Працоўнай” — вызначалі пароды і ўзрост дрэў.
Пасля падвыдзення вынікаў месцы былі размеркаваны наступным чынам: 26 група – 1  месца, 22 група — 2 месца, 23 група-3 месца. Каманды 25 і 24 груп атрымалі падзякі за ўдзел у квэсце.
За актыўны ўдзел у квэсце, крэатыўнасць мыслення, неардынарны падыход выражаем словы падзякі навучэнцам 2 курса і 32 групы, якія мелі магчымасць дакрануцца да гісторыі, культуры Беларусі