Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай

Вясна, а за ёю і лета, адчыняе целую чараду самых светлых і цудоўных святаў. У гэты святочны карагод уплятаецца і – Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні, які ўсе праваслаўныя хрысціяне адзначаюць 5 чэрвеня.
Святкаванне Дня памяці асветніцы  і настаўніцы, заснавальніцы двух праваслаўных обіцелей у Полацку не абмяжоўваецца только хрэсным ходам і святочнымі богаслужэннямі.
5 чэрвеня навучэнцы каледжа падрыхтавалі і рэалізавалі асветніцкі праект  «Славаю продкаў узвысіўся Полацк”. На тэрыторыі, далучанная да вучебнага корпусу  разгарнулася музычна- літаратурная пляцоўка. Хлопцы і дзяучаты з захапленнем, чыталі выршы і распавядалі пра жыццё нябеснай заступніцы зямлі беларускай прападобной Еўфрасінні.
Нажаль падарожжа ў полацкую гісторыю вельмі хутка скончылася. Навучэнцы каледжа традыцыйна і з гонарам сустрэлі хрэсны ход  на алеі, якая вядзе да святога манастыра.
Еўфрасіння стала першай усходнеславянскай жанчынаю, кананізаванай Праваслаўнай царквою. У гэты дзень ў Полацк сыйшліся і з’ехаліся тысячы паломнікаў з Беларусі і іншых краін.
А мы маем магчымасці прыйсці да Еўфрасінні ў любы дзень, пакланіцца яе мошчам, паглядзець у праніклівыя вочы на фрэсцы, падняцца ў келлю святой, дзе так узнёсла думаецца пра вечнасць хараства, пра чалавечае прызначэнне на гэтай зямлі.