Краязнаўчы праект

29 лістапада  ў нашым  філіяле прайшло адкрытае пазакласнае мерапрыемства  -краязнаўчы праект “Ганчарства” па вучэбнай дысцыпліне “Гісторыя Беларусі “ для навучэнцаў першага курса.
Арганізатар праекта Курыловіч Л.Л. адзначыла, што  галоўная мэта мерапрыемства  —  пашырDSC_0534ыць і паглыбіць веды аб гістарычным мінулым нашага народа, спрыяць развіццю гістарычнага мыслення, так неабходнага адукаванаму чалавеку для жыцця ў сучасным грамадстве.
У ходзе мерапрыемства навучэнцы бліжэй пазнаёмілісь з адным з найбольш старажытным і традыцыйным рамёствам Беларусі, зацікавілісь дзейнасцю народнага клуба майстроў “Святліца”, Міёрскага раёна Віцебскай вобласці, які існуе пад кіраўніцтвам Батарчук Алены Эдвардаўны. А таксама з вялікім задавальненнем паўдзельнічалі у майстар-класе, дзе  самастойна выканалі некалькі ўзораў вырабаў з гліны. І хто ведае, можа пасля такога мерапрыемства беларускае традыцыйнае рамяство, для некаторых рабят,  зробіцца цікавым хобі!

Марыя Зубава, нав.22 гр.