Тур у мовазнаўства

У аўторак 30 траўня  я , навучэнка 12 групы Зубава Марыя, разам педагогам-арганізатарам Зялёнка Інай Леанідаўнай і навучэнкай 24 групы Масойць Анжэлікай, наведалі Полацкія курсы роднай мовы “Жывая мова” , якія ладзіць Полацкая гарадская суполка Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і інфармацыйна-культурны цэнтр “ІніцыАрт”.
Безкаштоўныя курсы беларускай мовы  ў нашым горадзе праводзяцца з 21 лютага, кожны ўрок мае ўласную тэму і праграму.  Юбілейны 15 урок, удзельнікамі якога мы сталі, меў тэму “Кавярня”, на ім мы атрымалі веды правільнага вымаўлення страваў і інтэлігентнага звароту да абслуговага персаналу кавярні. Таксама, у гонар юбілейнага занятка, нас пачаставалі гарбаткай і печывам з сочывам. У паветры парыла цёплая, сямейная атмасфера – навучальная і з ненадакучлівымі жартамі.
Усіх жадаючых вывучыць, або палепшыць веды сваёй мовы,мы шчыра запрашаем  наведваць гэтыя мерапрыемствы. Разам мы паспрабуем зрабіць, каб беларуская мова адраджалася і квітнела.