Литературный батл

22 лістапада  прайшоў літаратурны батл, прысвечаны вядомым беларускім паэтам-юбілярам.
У спаборніцтве прынялі ўдзел групы 1-га і 2-га курса. Батл праходзіў у тры этапы: 1-ы — знаёмства з аўтарам (біяграфія). Кожная група прадставіла свайго аўтара ў рознай форме: былі і прэзентацыі, і сцэнкі, і інсцыніроўкі.
Каб падтрымаць сваю каманду ў 2-ым этапе прыйшлося папрацаваць балельшчыкам і паўдзельнічаць у віктарыне, якая праводзілася з мэтай праверкі навучэнцаў у ведах біяграфіі аўтара, якога  прадстаўляе іх  каманда.
3-ці этап быў найбольш цікавым і заключным. У ім рабяты прадстаўлялі творчасць свайго паэта. Хтосьці зачытваў творы, малюючы жыццё таго часу, тым самым дазволіўшы акунуцца гледачам у мінулае. Хтосьці спяваў песні і заваёўваў сэрца прысутных, а хтосьці ажыцявіў восеньскі вечар, чытанне вершаў ля вогнішча пад гукі гітары.
Папрацавалі групы на славу і за сваю працу былі ўзнагароджаны  граматамі і прызавымі месцамі. Па выніках Літаратурнага Батла перамогу атрымала група 24, срэбра ўзяла 12 група, а бронза дасталася групе 22.
Часцей бы збірацца ўсім разам і чытаць менавіта нашу, родную, беларускую літаратуру.

Вучаніца 24 групы — Жаўнярук Вера Андрэеўна