Свята роднай мовы

IMG_1160З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў каледжы адбылося сапраўднае свята роднай мовы. Навучэнцы 13 групы разам з настаўнікам беларускай мовы Натальяй Мікалаеўнай Лісіцай IMG_1153запрашалі навучэнцаў прыняць удзел у конкурсах: “Гучы,  родная мовы”, “Жывое ў вяках беларускае слова”, “Паэтычная скарбонка” і іншых. Свята адбывалася ў суправаджэнні беларускіх песень пра Беларусь.
Беларуская мова — родная мова нашай краіны. Удзельнічаючы ў свяце,  нашы навучэнцы даказалі, што яны добра ведаюць культуру свайго краю, родную мову і літаратуру.