Государственная символика

Государственный герб  Республики Беларусь 

Герб г.Полоцка

Государственный флаг Республики Беларусь

Флаг г.Полоцка

Государственный гимн
Республики Беларусь
 

Словы М.Клімковіча, У.Карызны
Музыка Н.Сакалоўскага 
 

Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў — сіла народаў —
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны — радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь

Гимн города Полоцка

Сл. Алеся Аркуша
Муз. Тамары Гамановіч

Гарадоў на зямлі шмат прыгожых стаіць,
Кожны з тых гарадоў можна шчыра любіць
Толькі Полацк наш даражэй нам за ўсе
У сваёй панадзвінскай красе.

Прыпеў:

Мы песняю славім наш горад сівы.
Перад ворагам ён не схіляў галавы.
Хай ня згубяць твае караблі
Шлях да роднай бацькоўскай зямлі!

Мы нашчадкі Скарыны, і слова яго
Нас вяртала здалёк да сваіх берагоў.
Праз стагоддзі нам веру й надзею дае
Еўфрасіння і справы яе.

 

 

 

 

 

 

 

Подробнее о символике г.Полоцка https://geraldika.by/gerb-goroda-polotsk/

Подробнее о символике государства http://president.gov.by/ru/simvolika_ru