Ушанаванне пісьменнікаў-юбіляраў 2017 года

Усё пакінуць след павінна,
Бо, як пачаўся белы свет,
Прамень, пясчынка і расінка
Нязмена пакідаюць след…
П. Панчанка

Свой асаблівы след пакінулі ў памяці людзей пісьменнікі-юбіляры 2017 года, без імёнаў якіх немагчыма ўявіць сусветную літаратуру. Я.Купала, Я.Колас, М.Танк, Я.Брыль, П.Панчанка, Г.Гейнэ, Р.Раждзественскі — прозвішчы, вядомыя ўсяму свету.
Традыцыйна  ў красавіку сярод навучэнцаў 1 і 2 курсаў праводзіцца  Літаратурны батл, прысвечаны пісьменнікам-юбілярам. І ў гэтым годзе 13 красавіка творы пісьменнікаў-юбіляраў гучалі са сцэны каледжа. Кожная група ярка,  шматгранна, крэатыўна прэзентавала любімага пісьменніка, творча і арыгінальна прадэманстравала любімыя творы. Усіх уразілі прадстаўленні жыццевага і творчага шляху М. Танка 24 группы,  Я. Брыля 12 групы, Р.  Раждзественскага 23 групы,  выкананне песень навучэнцамі 24, 26, 23 груп, дэкламаванне вершаў 13, 25 групамі, цікавая і рамантычная легенда  Г. Гейнэ пра Ларылею 22 групы. Але батл — гэта спаборніцтва, на якім трэба вызначаць пераможцаў. І 1 месца заняла 24 група, 2 месца- 12 група, 3 месца — 26 група.
На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі народнага аб’яднання “Літаратурны каўчэг”, якія пазнаёмілі навучэнцаў са сваей творчасцю.
Ніоднага чалавека, які прысутнічаў ў зале, не засталося раўнадушным да творчасці пісьменнікаў. Выступаючыя даказалі, што  творы, створаныя мастакамі слова на беларускай мове, рускай, нямецкай мовах, цікавыя, шматгранныя і  разнастайныя, і што беларуская літаратура стаіць поруч з літаратурамі свету.