Паэтычная скарбонка каледжа

Вельмі прыемная сустрэча адбылася 20 красавіка ў філіяле БДТУ “Полацкі дзяржаўны лясны каледж”. Маладыя паэты каледжа прэзентавалі сваю творчасць на суд прысутных. Удзельнікамі мерапрыемства “Паэтычная скарбонка каледжа” былі паэты — навучэнцы як старэйшых курсаў, так і новага набору.  Тэмы вершаў былі самыя разнастайныя: хто пісаў пра каханне, хто пра родныя мясціны, а некаторыя закранулі філасофскія тэмы сэнсу жыцця. Абстаноўка ў бібліятэцы была вельмі прыемная, спакойная, але перажыванні таксама прысутнічалі, бо многія ўпершыню дэманстравалі свае творы.
Члены  народнага аб’яднання “Полацкі каўчэг” падзяліліся сваім вопытам з юнымі паэтамі і кожнаму выказалі свае пажаданні. Пасля таго, як крытыка закончылася, пісьменнікі пазнаемілі навучэнцаў са сваімі вершамі і байкамі. У канцы мерапрыемства паэты зрабілі вельмі прыемны падарунак нашай бібліятэцы —  кнігі  са сваімі вершамі.
На мерапрыемстве прысутнічалі Баркоўскі В.Ц. і Маркевіч С.Р. -выпускнікі каледжа і быўшыя супрацоўнікі, якія каля 30 гадоў прысвяцілі рабоце ва ўстанове адукацыі. Яны пазнаемілі прысутных са сваей творчасцю.
На мерапрыемстве прысутныя прыйшлі да высновы, што навучэнцы каледжа таленавітыя, творчыя.

Іван Краскоўскі, 12 група