• Дзень роднай мовы

    Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага ў каледжы заўсёды адзначаецца святочна і весела. І гэты год не стаў выключэннем. Ужо з раніцы ўсіх віталі, віншавалі са святам навучэнцы 10 групы ў святочных нацыянальных касцюмах і запрашалі паўдзельнічаць у разнастайных конкурсах: «Гавары па — беларуску», «Апранайся па-беларуску», «Скажа як звяжа», «Беларускі асілак», «Танчы па-беларуску», «Літаратуразнаўцы» і г.д. Выкладчыкі і навучэнцы з задавальненнем прымалі ўдзел у святочным мерапрыемстве і з раніцы атрымалі зараз добрага настрою на ўвесь дзень.
    Удзельнікі Lit-кафэ «Гучы, роднае слова» запрашалі ўсіх паслухаць вершы беларускіх паэтаў — юбіляраў пра Беларусь на роднай мове. Навучэнцы стараліся захапіць сваім выразным чытаннем вершаў на беларускай мове, выказаць паэтычнымі радкамі сваю любоў да Бацькаўшчыны і роднай мовы. З вуснаў навучэнцаў гучалі словы вялікай сыноўняй пашаны да роднага слова, шчырай любові да Беларусі і беларускай мовы.