• ШАГ

  • Літаратурны батл

    Сапраўднае свята беларускай мовы і літаратуры адбылося ў каледжы 24 лістапада падчас літаратурнага батла «Чытаем класікаў па-новаму». Батл быў прысвечаны юбілеям класікаў беларускай літаратуры Я.Купалу і Я.Коласу. На самой справе навучэнцы здзівілі прысутных сваёй крэатыўнасцю і арыгінальнасцю, узрадавалі творчым падыходам да кожнага нумару. Навучэнцы пераносілі прысутных у мінулае, бралі інтэрв’ю ў Я.Купалы, варажылі ў варажбіткі, акуналі ў дзяцінства пісьменнікаў, запрашалі ў рэдакцыю. Дзяўчаты з12 і 13 груп, Шчадрын Арсеній, навучэнец 10 групы, уразілі ўсіх меладычным гучаннем класічных твораў. Ад душы пасмяяліся прысутныя з пастаноўкі 11 групы п’есы «Паўлінка».
    Месцы журы размеркавала наступным чынам: 1 месца заняла 11 група, 2 месца прысудзілі 13 групе, 3 месца атрымала 10 група. Падзякі за ўдзел у літаратурным батле ўручылі навучэнцам 12 і 14 груп. Вялікі дзякуй усім, хто прымаў удзел у сапраўдным свяце творчасці, крэатыву ў спалучэнні з класікай.