-
Поздравляем
-
Пра «Наддзвінне» і наддзвінцаў»
3 сакавіка адбылася літаратурная сустрэча «Пра «Наддзвінне» і наддзвінцаў» навучэнцаў каледжа з удзельнікамі народнага літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне»: Уладзімірам Куцам, Рэгінай Шабанавай, Ірынай Еўдакімовіч, Аленай Генджаевай, Валянцінай Сонікавай. Навучэнцы мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю сучасных паэтаў і атрымаць сапраўдную асалоду. Вершы пра Беларусь, родную мову, каханне і, канешне, пра лес уразілі маладых людзей і натхнілі на творчасць.