Вечарына беларускай паэзіі

Бібліятэка нашай вучэбнай установы сумесна з супрацоўнікамі Музея беларускага кнігадрукавання г.Полацка правялі вечарыну беларускай паэзіі. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі чыталі разнастайныя творы беларускіх паэтаў. Вечар атрымаўся цікавым і цёплым, удзельнікі мерапрыемства змаглі з новага боку адкрыць для сябе ўсю прыгажосць беларускай мовы.