Дзень роднай мовы

У Дзень роднай мовы 21 лютага ў каледжы прайшоў шэраг мерапрыемстваў пад творчым кіраўніцтвам Лісіцы Н.М.
Зраніцы ўсіх віталі разнастайныя пляцоўкі:»Чароўная скарбонка», «Паэтычны радок», «Расшыфруй выказванне», «Народная мудрасць», «Загадкавы гадзіннік» і іншыя. Удзельнікі з захапленнем знаходзілі беларускія адпаведнікі, разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, чыталі вершы. Таксама праводзіліся майстар — класы па вырабу абярэгаў, пацерак, рабіўся аквагрым. У фае 1 паверха была арганізавана дызайн-выстава «Беларуская майстэрня», «Любімы куточак на паперы», «Вокладка для любімай кнігі».
У актавай зале ўдзень прайшоў конкурс «Мова родная-мова модная», дзе навучэнцы прадэманстравалі паэтычныя таленты. Свае выдатныя вершы пра беларускую мову і родную краіну прачыталі Ломач М., Юшчанка С., Крыштапёнак Л., Абуховіч Х.,Васюта А. Сваю сыноўнюю любоў да Беларусі навучэнцы выказалі літаратурным чытаннем вершаў. Песні пра Бацькаўшчыну ліліся з вуснаў Лілінай П., Злотнік Д., Валянкова Ю.
З 21 па 23 лютага прайшоў анлайн і афлайн конкурс фотакалажаў «Беларусь любая, мірная, свабодная!» і анлайн чэлендж #Моладзьвіншуе.
Вельмі насычана, разнастайна, весела адзначылі свята роднай мовы ў каледжы. Адчувалася, што навучэнцы і выкладчыкі любяць, ганарацца сваёй роднай мовай і сваёй краінай.