Дзень роднай мовы ў інтэрнаце

Свята роднай мовы адзначылі вельмі цікава ў інтэрнаце нумар 2 пад кіраўніцтвам Лісіцы Н.М.,выкладчыка беларускай мовы і літаратуры. Хлопцы і дзяўчаты да конкурсу «Дызайн па-беларуску» упрыгожылі свае пакоі ў беларускім стылі. Вельмі творча падышлі да конкурсу ўдзельнікі.Яны ўпрыгожылі пакоі выценанкамі, вышыванымі ручнікамі, настольнікамі, коўдрамі. Рабяты сустракалі з хлебам-соллю, дранікамі, з самаварам.
Увечары навучэнцаў запрасілі на свята «Паэтычная скарбонка Полаччыны», дзе паэты літаратурнага аб’яднання «Надвінне» пазнаёмілі прысутных са сваімі вершамі. Непадробную цікавасць прысутных выклікалі вершы полацкіх паэтаў пра каханне, лес, родны куточак.
Усе ўдзельнікі свята з вялікай цікавасцю прымалі ўдзел у святочных мерапрыемствах.