Зямляк. Пісьменнік. Франтавік

З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Алеся Савіцкага 13 студзеня ў філіяле адбылася літаратурная сустрэча “Зямляк. Пісьменнік. Франтавік”. Пісьменнікі літаратурнага аб’яднання “Наддзвінне” разам з навучэнцамі 10 групы ўзгадалі цікавыя моманты жыцця земляка, пазнаёміліся з выдатнымі творамі пісьменніка, яго франтавым жыццём. Наддзвінцы прачыталі вершы, прысвечаныя пісьменніку. Вельмі ўразілі навучэнцаў  паэтычны радкі, пакладзеныя на музыку і выкананыя пад гітару. 
Навучэнцы засталіся пад вялікім уражаннем ад сустрэчы і абавазкова пазнаёмяцца больш падрабязна з творчасцю выдатнага мастака слова А.Савіцкага.