Свята роднай мовы

  З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў каледжы адбылося сапраўднае свята, якое суправаджалася шэрагам мерапрыемстваў. Навучэнцы 1 курса разам з настаўнікам беларускай мовы  Натальяй Мікалаеўнай Лісіцай раніцай запрашалі навучэнцаў прыняць удзел у конкурсах: “Гучы,  родная мовы”, “Жывое ў вяках беларускае слова”, “Паэтычная скарбонка”, “Эрудыт”, “Асілак” і іншых.
Навучэнцы 1 курса змаглі павандраваць па родным краі ў АРТ-пляцоўцы “Падарожжа па Беларусі”. Удзельнікі запрасілі прысутных на віртуальную экскурсію па Беларусі,  замках, рэках і азёрах, лясах, Белавежскай пушчы. 13 група падрыхтавала чароўную энсцыніроўку падання пра Чорную панну Нясвіжа. Усе ўдзельнікі пільна рыхтаваліся да выступлення, і кожны з іх выказаў сваю любоў да Беларусі, гордасць за свой край і, канешне, захапленне яе бясконцымі рэкамі і азёрамі, бяскрайнім прасторам лясоў, веліччу замкаў. Выдатны настрой стварылі прысутным музычныя нумары ў выкананні Краўчонак Дзіяны, Мядзведскай Аляксандры, Папова Мікіты.
Навучэнцы каледжа, якія пішуць вершы, прадэманстравалі свае творы на суд журы ў конкурсе “Паэтычныя таленты”. Выдатныя, творчыя, натхняльныя вершы не аставілі раўнадушнымі прысутных. А Павел Кісялёў здзівіў усіх песняй “Беларусь мая”, словы і музыку для якой ён напісаў сам. Канешне, журы прысудзіла яму гран-пры.
Напрыканцы дня ў інтэрнаце адбылася сустрэча творчай молодзі каледжа з пісьменнікамі літаратурнага аб’яднання “Наддзвінне”. Меропрыемства было вельмі цікавым тым, што чыталі свае творы як прафесійныя пісьменнікі са стажам, так і маладыя пачынаючыя творцы, такія, як нашы навучэнцы. Вялікае творчае задавальненне і натхненне атрымалі ўсе прысутныя.
 Увогуле на працягу тыдня прайшоў анлайн і афлайн- кункурс  фотаздымкаў “Цудадзейная сіла прыроды”. Выдатныя фотаработы ўпрыгожылі фае і заставілі яшчэ раз здзівіцца прыгажосцю роднай беларускай прыроды, а таксама талентам нашых навучэнцаў. Па выніках анлайн-галасавання і меркавання журы 1 месца было прысуджана Прыходзька Ю., навучэнкі 10 групы за работу “Зімовы марозны вечар”. 2 месца раздзялілі Жахавец Паліна, 26 група, з работай “Адзінокая прыгажуня” і Халаева Елізавета, навучэнка 22 групы,  з фотаздымкам “Залатая восень”. 3 месца журы прысудзіла Халаевай  Елізавеце, навучэнке 22 групы,  за работы “Цудоўны лес” і “Па абодва бакі”.
Працягваецца міжнародны конкурс анлайн-чэлленжа #З люўю да роднага краю і мовы, у якім прымаюць удзел акрамя навучэнцаў нашага каледжа, яшчэ навучэнцы Петразаводскага лесатэхнічнага тэхнікума. Вынікі конкурса будуць падведзены напрыканцы месяца.
  Беларуская мова-родная мова нашай краіны. Удзельнічаючы ў свяце,  нашы навучэнцы даказалі, што яны добра ведаюць культуру свайго краю, родную мову і літаратуру, шануюць і ганарацца гісторыяй і традыцыямі свайго народа.