Да Дня Перамогі адбылася сустрэча “З павагаю схіляюся сыноўняй…” навучэнцаў 10 групы з паэтамі літаратурнага аб’яднання “Наддзвінне”.
У радах Чырвонай Арміі, партызанскіх атрадах, у рэдакцыях франтавых газет падчас Вялікай Айчыннай вайны змагаліся наддзвінцы: браты Сцяпан і Мікола Сямашкі, Пятрусь Броўка, Сямён Хурсік, Уладзімір Яцкевіч, Анатоль Астрэйка і іншыя. Тэма вайны неўміручая. Сучасныя паэты наддзвінцы не абышлі яе і прысвяцілі свае выдатныя вершы. У. Тачыла прачытаў свае творы, прысвечаныя бацьку, які ўдзельнічаў у ваенных дзейннях. Пра трагічныя падзеі вайны зачытаў вершы У. Куц. Блізка тэма вайны аўтару 4 зборнікаў Л.Міхайлавай, якая прысвяціла свае творы трагічным падзеям, якія адбываліся на месцы массавага захавання часоў Айчыннай вайны — Урочышча Пяскі. Вялікае ўражанне выклікалі вершы, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны, В. Сопікава, А.Піваварчык, Д. Прохарава, І. Еўдакімовіч, М. Сотнікава.
Патрыятычнае выхаванне моладзі — адна з самых галоўных задач дарослага пакалення. Менавіта паэтычнае слова востра ўздзейнічае на думкі, пачуцці маладых людзей у станаўленні іх светапогляду. Ніводзін прысутны не застаўся раўнадушным ад пачутых паэтычных радкоў наддзвінцаў, якія ў сваіх творах перадалі боль і трагізм вайны.