Дзень роднай мовы адзначаўся ў каледжы 21 лютага. З вялікім задавальненнем навучэнцы 11 і 12 групы пазнаёміліся з творчасцю літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне».
Валянціна Сопікава прачытала прысутным свае вершы пра родную беларускую мову. У паэтычных радках яна выказала сваю шчырую любоў да роднага слова.
Уладзімір Тачыла пазнаёміў навучэнцаў са сваімі лірычнымі радкамі пра родную мову, прыроду, сям’ю, выказаў шчырую любоў да Полаччыны і экстэрнам сачыніў верш пра мерапрыемства.
Уладзімір Куц у сваіх вершах успомніў творчасць класіка беларускай літаратуры М. Багдановіча, выказаў сыноўнюю любоў да свайго краю, мовы.
Такія цікавыя сустрэчы з сучаснымі беларускімі паэтамі пабуджаюць моладзь любіць родную беларускую мову.