Мiжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. Да гэтай даты ў філіяле быў падрыхтаваны шэраг тэматычных мерапрыемстваў, якія зацікавілі як навучэнцаў, так і педагогаў.
Напярэдадні свята, 18 лютага, з самага ранку пачала працаваць літаратурная пляцоўка, на якой дзяўчаты і хлопцы прапаноўвалі ўсім жадаючым адгадаць беларускія загадкі і крыжаванкі, скласці прыказкі і прымаўкі, папрактыкавацца ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую. Асаблiвую цiкавасць выклiкалі два заданні: па фотаздымках адгадаць вядомых беларускіх пісьменнікаў і вызначыць сапраўднае прозвішча па псеўданімах. Але ўсё гэта стала толькі пачаткам! Свята набірала абароты!
У хіткім час адчыніла свае дзверы літаратурнае кафэ, наведвальнікі якога чыталі вершы пра беларускую мову.
Яскрава прайшоў і конкурс флэшмобаў. Паміж сабой спаборнічалі вучэбныя групы першага курса ў выкананні лепшага стылізаванага беларускага танца. Перамогу атрымала 12 група.
На працягу дня таксама можна было паўдзельнічаць у літаратурным квілце і на плакаце замацаваць на рознакаляровых сцікерах адказ на пытанне: “Што для цябе мова?”.
Завяршылася святочная праграма квэст-гульнёй, перамога ў якой дасталася 11 групе.
Спадзяёмся, што Міжнародны дзень роднай мовы нікога не пакінуў абыякавым. І ўсе ўдзельнікі свята змаглі не толькі адкрыць для сябе беларускую мову з новага боку, але яшчэ раз адчулі гонар і павагу за сваю краіну.